Пагадненне з канадскім трэнерам уступае ў сілу 1 ліпеня і разлічана па формуле 2+1 (кантракт падпісаны на два гады, а пры выкананні абавязацельстваў можа быць пралангіраваны на тых жа ўмовах яшчэ на адзін год). Адзначым, што Глен Хэнлан ужо распрацаваў і прапанаваў праграму развіцця падрыхтоўкі нацыянальнай зборнай да чэмпіянату свету-2014.














