Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай прабіліся ў фінал чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ

21 августа 2019

Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай прабіліся ў фінал чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які стартаваў сёння ў венгерскім Сегедэ. У паўфінале ў заездзе каноэ-двоек беларусы фінішавалі з другім часам. Вырашальны заезд у гэтым відзе праграмы пройдзе ў вячэрняй сесіі 23 жніўня. У гэты ж дзень медалі разыграюць і байдаркі-чацвёркі на дыстанцыі тысяча метраў. Па выніках ранішняй праграмы ў фінал выйшлі нашы Раман Петрушэнка, Павел Мядзведзеў, Віталь Бялько і Ігар Байчэўскі. Нагадаем, прамыя трансляцыі з чэмпіянату свету вядзе тэлеканал "Беларусь 5".