Галоўны ўрач алімпійскай зборнай Беларусі ў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін

24 января 2018

Галоўны ўрач алімпійскай зборнай Беларусі на Гульнях у Карэі Генадзь Загародны раіць спартсменам сканцэнтравацца на правільным харчаванні і быць асцярожнымі нават з бутэлькай вады, якая будзе ў Пхёнчхане, каб пазбегнуць трапляння ў арганізм допінгу. Гэта ён расказаў у інтэрв'ю Агенцтву тэленавін.

Сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце назвалі колькасць ліцэнзій для нашых спартсменаў - іх 28. Таксама паказалі форму беларускай каманды на Гульнях у Пхёнчхане.