Галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні застаўся задаволены выступленнем каманды

8 декабря 2015

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні Дзмітрый Манцэвіч застаўся задаволены выступленнем каманды. Нагадаем, на чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе, які прайшоў у Ізраілі, каманда заваявала 4 медалі.

У медальным заліку з адной срэбнай і трыма бронзавымі ўзнагародамі зборная Беларусі размясцілася на 15 месцы.