Галоўны трэнер мінскага "Дынама" паведаміў падрабязнасці селекцыйнай працы клуба

20 июля 2017

5 легіянераў, куды ўвойдуць варатар, абаронца і тры форварды. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Гордзі Дуаер у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін паведаміў падрабязнасці селекцыйнай працы клубы. Падрабязнасці ў найбліжэйшым выпуску праграмы "Спорт-кадр".

Гордзі Дуаер, галоўны трэнер ХК "Дынама-Мінск": "Селекцыя ўсё яшчэ працягваецца. Мы спрабуем вызначыць тых гульцоў, якія ўзмоцняць каманду. Калі працэс паскорыцца і замежныя хакеісты паспеюць прыбыць да Кубка Мінска, мы будзем рады. Але задача на гэты турнір стаіць іншая. Мы хочам падчас гэтага чэмпіянату праглядзець нашых маладых гульцоў".