Галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама-Мінск" незадаволены гульнёй легіянераў

5 января 2019

Галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Андрэй Сідарэнка незадаволены гульнёй легіянераў. Крытычныя заўвагі спецыяліст выказаў пасля хатняга матча рэгулярнага сезона КХЛ супраць аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі СКА з Санкт-Пецярбурга. Бела-сінія саступілі - 0:2. Плотнікаў закінуў у роўных складах, а Прохаркін рэалізаваў паўэр-плэй.

"Дынама" па-ранейшаму на 10 месцы Захаду. Адставанне ад запаветнай васьмёркі 14 балаў. У нядзелю "зубры" згуляюць з лідарам усяго чэмпіянату - маскоўскім ЦСКА.