Галоўны трэнер ХК "Дынама-Маладзечна" адзначыў, што каманда найграла на перамогу сваёй атакай

18 января 2018

Галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама-Маладзечна" Дзмітрый Краўчанка пасля матча са жлобінскім "Металургам" у экстралізе адзначыў, што яго каманда найграла на перамогу сваёй атакай. Напярэдадні дома бела-сінія былі мацнейшымі за "сталявараў" - 2:0. Адзначым, да гэтага паядынку апошні раз дынамаўцы перамагалі ў пачатку снежня мінулага года.

Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер ХК "Дынама-Маладзечна": "Атрымалася цяжкая і вязкая гульня з мноствам сілавой барацьбы. У любым выпадку, не прыніжаючы праціўніка, думаю, мы сёння заслужылі перамогу, бо стварылі даволі шмат момантаў. Я ўжо гаварыў, у апошніх матчах нам складана даюцца закінутыя шайбы, але сённяшнія галы ідуць за тры. Спадзяюся, хлопцы натхняцца і будуць больш сабрана гуляць у абароне, больш скіравана, як сёння, ствараць моманты".

"Дынама-Маладзечна" на 5 месцы турнірнай табліцы экстралігі. "Металург" на радок ніжэйшы.