Галоўны трэнер "Дынама-Маладзечна" якасцю гульні сваіх хакеістаў застаўся задаволены

14 февраля 2018

27 кідкоў па варотах і толькі адна закінутая шайба. Галоўны трэнер "Дынама-Маладзечна" Дзмітрый Краўчанка пасля паражэння 1:3 у супрацьстаянні з "Гомелем" у чэмпіянаце Беларусі паскардзіўся на слабую рэалізацыю, але якасцю гульні сваіх хакеістаў застаўся задаволены.

У турнірнай табліцы першай шасцёркі "Дынама-Маладзечна" ідзе на пятым месцы, "Гомель" падняўся на другі радок.