Галоўны трэнер БАТЭ ацаніў вынік паядынку першага тура групы Лігі Еўропы

15 сентября 2017

"Здзіўлення гульня саперніка не выклікала, "Црвена Звезда" паўстала менавіта такой, як мы і меркавалі". Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ярмаковіч па гарачых слядах ацаніў вынік паядынку першага тура групы Лігі Еўропы. У матчы сербаў і беларусаў нічыя 1:1. Такі вынік папоўніў рахунак клуба на 120 000 еўра.