Галоўны трэнер БАТЭ Алег Дулуб адпраўлены ў адстаўку

4 июня 2018
Нечаканая навіна размешчаная на сайце клуба. Гэтае рашэнне звязана з дрэннымі вынікамі каманды ў апошніх матчах - паражэннем у фінале Кубка Беларусі, стратай ачкоў у гульнях з "Іслаччу" і "Гарадзеяй", а таксама з занепакоенасцю за стан каманды перад Еўракубкамі. Алег Дулуб прапрацаваў у клубе роўна 150 дзён і стаў першым галоўным трэнерам БАТЭ, якога звольніў старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі. Усе астатнія рулявыя - іх было чацвёра - сыходзілі самі.