Галоўны трэнер БАТЭ: Мы хочам у групу Лігі чэмпіёнаў

20 августа 2018

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага напярэдадні першай сустрэчы з ПСВ даў прэс-канферэнцыю ў Барысаве. Сёння барысаўскі клуб падпісаў Дзяніса Палякова, але з заяўкай на гульню з лепшай камандай Галандыі настаўнік вызначыцца заўтра.

Прамая трансляцыя матча БАТЭ - ПСВ заўтра ў 22 гадзіны на "Беларусь 5".