Галоўны трэнер баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" прадоўжыў пагадненне з клубам

21 марта 2016

Галоўны трэнер баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" Ігар Грышчук прадоўжыў пагадненне з клубам да канца наступнага сезона. Нагадаем, напярэдадні "Цмокі" разграмілі ў Адзінай лізе ВТБ фінскі "Байзанс", 119:83, і падняліся на 11-е месца. Перамога стала 8-й у цяперашнім турніры. Гэта лепшы вынік у гісторыі клуба. "Драконы" маюць 34,8 % набраных ачкоў ад магчымых. Лепшы працэнтны паказчык быў толькі ў першым сезоне каманды ў Лізе. Тады клуб называўся "Мінск-2006". "Гараджане" атрымалі 4 перамогі, правёўшы 10 матчаў.