Чэмпіянат свету па лыжнай акрабатыцы. Прамыя трансляцыі на "Беларусь 5"

9 марта 2017

У наступныя два дні ў Сьера-Невадзе (Іспанія) пройдзе чэмпіянат свету па лыжнай акрабатыцы. Прамыя трансляцыі ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 5". У 18:10 - жаночая кваліфікацыя. А ў 20:55 - мужчынская. Нашу краіну прадставяць Аляксандра Раманоўская, Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка. На чэмпіянаце свету не выступяць нашы дзеючыя алімпійскія чэмпіёны. Ала Цупер толькі пачынае актыўны працэс аднаўлення пасля нараджэння дзіцяці. А трохразовы пераможца этапаў Кубка свету ў гэтым сезоне Антон Кушнір узяў паўзу, каб загаіць старыя траўмы.