Галоўны матч Каляднага турніру завяршыўся перамогай беларусаў

7 января 2016

Раство ў сталіцы непаўнацэнна без аднаго вялікага спартыўнага свята, да якога жыхары сталіцы ўжо паспелі прывыкнуць. 12-ы год запар у гэты дзень праходзіць фінал турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Галоўны матч праходзіў на "Чыжоўка-Арэне" і завяршыўся некалькі хвілін таму перамогай гаспадароў. Наша дружына не без цяжкасці адолела Фінляндыю. Падрабязнасці ў Паўла Капуцкага.

Самы нязвыклы фінал у гісторыі турніру. Пра гэта можна было сказаць адразу пасля завяршэння групавой стадыі. Упершыню сюды не прабілася каманда Расіі. А ўсё таму, што наймацнейшымі ў квартэце Б аказаліся фіны.

І Суомі, і беларусы на папярэдняй стадыі толькі перамагалі. Наогул, калі браць прафесійны хакей, то Фінляндыя на вялікім уздыме. Моладзевая зборная выйграла два з трох апошніх чэмпіянатаў свету. Дарослая каманда рэгулярна трапляе ў прызы на планетарных форумах і Алімпіядах.

Беларусы ўсё ж змаглі абгуляць грознага саперніка і на перапоўненай "Чыжоўка-Арэне" дзявяты раз у гісторыі сталі пераможцамі турніру.

Людзі на арэну пачалі прыходзіць яшчэ днём. Адкрываў праграму гульнявога дня паядынак за трэцяе месца паміж Славакіяй і Швецыяй, да якога балельшчыкі рыхтаваліся не горш, чым да фіналу.

Зборная Славакіі да матча за трэцяе месца падышла як ніколі матываванай і па-спартыўнаму злой. Каманда, лідарам якой з'яўляецца легендарны Міраслаў Шатан, цалкам магла гуляць у фінале, але паражэнне ад гаспадароў на групавым этапе перакрэсліла прывабную перспектыву.

Вось што бывае, калі славакі вельмі хочуць медалі. Шведы церпяць буйное паражэнне, але ўсё роўна застаюцца задаволенымі.

Магнус Персан, трэнер каманды Швецыі: "Мы вельмі шчаслівыя. Гэта выдатны турнір. Дзякуй вам за тое, што вы запрасілі нас. Мы рады, што здолелі дайсці да гульняў на вялікай арэне. Гэта і было нашай мэтай".

Юліус Шуплер, трэнер каманды Славакіі: "Глядзіце, як яны хварэюць за хакей. Людзі любяць хакей. Адчуванні вельмі добрыя. Я хачу падзякаваць каб заўсёды так было".

У мінулым 14 матчаў. 177 закінутых шайб (і гэта без уліку тых, што былі ў фінале). Але ніякая статыстыка не вымерае эмоцыі ўдзельнікаў і гледачоў, якія ўжо чакаюць наступнага Раства.