Галоўны матч дзясятага тура чэмпіянату Беларусі завяршыўся перамогай БАТЭ

21 мая 2020
Пятая перамога запар ад віцэ-чэмпіёна. Напярэдадні гучным матчам стартаваў дзясяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Брэсцкае "Дынама" ўступіла БАТЭ 1:3. 

Барысаўчане працягваюць лідзіраваць у гэтым сезоне, а дзеючы чэмпіён - брэсцкае "Дынама" - па выніках дзясятага тура пры горшым раскладзе можа апусціцца з сёмага на дванаццатае месца.

У нядзелю Брэст і БАТЭ згуляюць ізноў - у Мінску фінал Кубка Беларусі. На сёння ж вызначана адна сустрэча чэмпіянату. У Гродне "Нёман" прыме другую каманду гэтага сезона - жодзінскае "Тарпеда".