Галоўнай падзеяй сёння стане Мінскі паўмарафон

10 сентября 2017

Дыстанцыі 5, 10 і 21 кіламетр гатовыя прабегчы больш за 30 000 чалавек.

На старце ўжо знаходзіцца наш карэспандэнт Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).

Мая дыстанцыя на сёння - 10 кіламетраў, як і летась, але хачу пабіць свой персанальны рэкорд: тады ў мяне атрымалася прабегчы за гадзіну і тры хвіліны.

Застаецца меней за гадзіну да падзеі, якую мы чакалі цэлы год і якую чакалі, вядома, усе аматары бегу і здаровага ладу жыцця. А з кожным годам такіх у нас становіцца ўсё больш, і колькасць тых, хто зарэгістраваўся, таксама нязменна расце. Вы толькі паглядзіце, што адбываецца вакол, а гэта яшчэ гадзіна да пачатку. Сёлета зарэгістравалася больш як 30 000 чалавек.

Мы з аператарам якраз зараз знаходзімся на стартавай пазіцыі. Тут знаходзіцца і пачатак кожнай з дыстанцый, і фініш.

Прадстаўнікі чатырох кантынентаў і 142 населеныя пункты прымуць удзел у Мінскім паўмарафоне. Як вам такая геаграфія? Прызавыя самавітыя - каля 3 000 долараў.

У тры гадзіны ночы перакрылі праспект Пераможцаў, у пяць раніцы - Карла Маркса. Першыя забегі на 5,5 кіламетра і 10 пачнуцца ў 10 раніцы. У 12:30 на старт выйдуць удзельнікі менавіта паўмарафона, гэта значыць, на дыстанцыю ў 21 кіламетр.

Пакуль гэта ўсё, таксама неабходна правесці інтэнсіўную размінку. А пра тое, за які час атрымаецца прабегчы 10 кіламетраў, як гэта наогул было, распавядзем вам у навінах у 12 гадзін - абавязкова заставайцеся з намі.