Галоўная спартыўная падзея аўторка адбылося ў Мірскім замку

21 мая 2019

Менавіта там прэзентавалі тыя ўзнагароды, за якія будуць змагацца ў Мінску ў чэрвені больш яе 4 тысячы спартсменаў. Медалі зроблены  са спецыяльнага сплаву - гэта 24-каратнае золата і серабро 999-й пробы. Прэзентацыя прайшла падчас падарожжа эстафеты "Полымя міру".

Сімвалічны агонь пранеслі па замку, затым факеланосцы ўзялі курс у бок Навагрудка. Пра гістарычны маршрут і медальны россып раскажа Аляксандр Лучонак

Прэзентацыя медалёў мультыспартыўнага форуму разам з запальваннем "Полымя міру" ў Рыме - адназначна адна з цэнтральных падзей напярэдадні старту Еўрапейскіх гульняў. Роўна за месяц да цырымоніі адкрыцця ўзнагароды першымі ўбачылі ў Міры - легендарным замкавым комплексе, які ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Працэс вытворчасці аднаго медаля, які спалучае ў сабе традыцыйныя тэхнікі чаканкі і нанатэхналогіі, займае каля дваццаці гадзін. Усяго выраблены 1084  узнагароды: 329 залатых, столькі ж сярэбраных  і 426 бронзавых. Дыяметр кожнай 9,5 сантыметра, вага 540 грамаў, таўшчыня - сантыметр. Корпус медалёў выкананы са спецыяльнага сплаву - тампаку. Пры іх вырабе выкарыстоўваліся каштоўныя металы: 24-каратнае золата  і серабро 999-й пробы.

Вытворчасць беларуская. Менавіта наша прадпрыемства выйграла тэндар на выраб у кітайскі канкурэнтаў.

Бліскуча сёння прайшла не толькі прэзентацыя. Ярка сустракалі і "Полымя міру". Па адным з галоўных гістарычных сімвалаў краіны - Мірскім замку - агонь пранеслі палітыкі, спартсмены і журналісты. Гэта адно з самых старажытных збудаванняў краіны. Было ўзведзена яно яшчэ ў XVI стагоддзі мясцовым магнатам Юрыем Ільінічам. 

Замак падобны на квадрат з вежамі, што выступаюць па баках. Іх вышыня каля 25 метраў. Першапачаткова яны былі спланаваныя як самастойныя вузлы абароны. Тут іх 5. Чатыры бакавыя сімвалізуюць чатырох сыноў Ільініча, а цэнтральная - гэта нібы ён сам. 

Паводле адной з легенд, у будынку жыве прывід Стафія. Ён таксама ахоўвае замак. Ільініч нібы рабіў ахвярапрынашэнні, наўзамен прывід аказаў паслугу. Гэты камень - умураваны ў сцяну вобраз Стафіі. Гавораць, калі яго дастаць, то Мірскі замак разбурыцца дашчэнту.

У тым ліку праз гэтае месца сёння пралягаў шлях "Полымя міру". Праз парк, сажалку і ўздоўж капліцы-ўсыпальніцы сімвалічны агонь пранесла пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця эстафеты ў горадзе факеланосцы прайшлі па знакавых мясцінах першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, горача іх віталі на кожнай вуліцы горада. Эстафета не змагла прайсці міма галоўных славутасцяў: Фарнага касцёла, дома-музея Адама Міцкевіча і маляўнічай галерэі. Адным з тых, хто пранёс полымя, стаў Дзмітрый Дзябелка - прызёр Алімпійскіх гульняў у Сіднеі. 

Менавіта на ёй размешчана галоўная славутасць горада - Навагрудская крэпасць, а дакладна  яе руіны.

Ганаровы круг на шляху да самага высокага пункта горада зрабіла Аляксандра Герасіменя. Пакараць спартыўныя вышыні ёй не прывыкаць. Двойчы дзяўчына станавілася прызёрам Алімпійскіх гульняў у плаванні. 

Удзельнікі эстафеты сёння таксама ўбачылі і ацанілі, які ён - прамысловы Навагрудак. Менавіта на гэтым прадпрыемстве стварылі тое, што асвятляе эстафету. Ідэя дызайну і канструкцыі факела II Еўрапейскіх гульняў загарэлася і ўвасобілася ў жыццё менавіта на заводзе газавай апаратуры. Зроблены ён з 40 дэталяў, і практычна ўсе вырабляліся ўручную. Унутры прапан-бутанавая сумесь пад націскам. Вось ён - сакрэт агню, які не гасне нават пад праліўным дажджом. 

Марш-кідок пройдзе па галоўных вуліцах горада. Агонь II Еўрапейскіх гульняў сустрэнуць і адразу некалькі буйных прадпрыемстваў, прадоўжыцца падарожжа ў Лідскім замку.