Галоўная падзея года у жаночым тэнісе

10 ноября 2017

Заўтра ў Мінску стартуе фінал Кубка Федэрацыі. А сёння ў сталічнай ратушы прайшла жараб'ёўка.

У вырашальным супрацьстаянні неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету Беларусь прымае ЗША. Матч стартуе заўтра на "Чыжоўка-Арэне". Першымі на корт выйдуць 87-я ракетка планеты Аляксандра Сасновіч і лідар амерыканак - дзясятая ў рэйтынгу WТА - Кока Вандэвеге. Далей наймацнейшага будуць вызначаць першы нумар зборнай Беларусі Арына Сабаленка і другой каманды ЗША Слоан Сцівенс. Упершыню ў гісторыі Кубка пары фіналістак вызначыў стрэл з лука.

Фінал года стартуе заўтра ў 14:30. Прамую трансляцыю глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5". У нядзелю саперніцы па парах люстрана памяняюцца, пасля чаго адбудзецца парная гульня: Лідзія Марозава і Вера Лапко пазмагаюцца з Шэлбі Роджэрс і Элісан Рыске. Пераможа ў фінале тая краіна, якая першай заваюе тры перамогі.