Галоўная валейбольная інтрыга сезона ў 18:55 на тэлеканале "Беларусь 5"

20 марта 2018

Некалькі гадзін застаецца да вырашэння галоўнай валейбольнай інтрыгі сезона. "Мінчанка" за крок да выхаду ў фінал прэстыжнага турніру - Кубка ЕКВ. У першым матчы беларускі адолелі нямецкі "Альянс Волей" 3:2. Гульня ў адказ пройдзе ў мінскім Палацы спорту "Уручча". Прамая трансляцыя сустрэчы - у 18:55 на тэлеканале "Беларусь 5".