Кіраўнік дзяржавы прысвоіў генеральскія званні сілавікам і новаму прэзідэнту НАК. Так, чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Уладзіміру Купрыянюку, Раману Подліневу, Мікалаю Карпянкову, Дзмітрыю Шахраеву, Андрэю Паўлючэнку, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі - Генадзю Казакевічу. Віктару Лукашэнку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра запасу. У сувязі з пераходам на выбарную пасаду ён вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў пасля Алімпійскага сходу.













