Гераіняй новай серыі праекта "Жанчыны і спорт" стане Наталля Цылінская

2 июня 2019

Заўтра ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" новы выпуск аўтарскай праграмы Ганны Эйсмант "Жанчыны і спорт". Гераіняй праекта на гэты раз стане шматдзетная маці Наталля Цылінская, якая на жалезным кані стала бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 2004 года, шматразовай чэмпіёнкай свету і заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь, а зараз узначальвае Беларускую федэрацыю веласіпеднага спорту. Журналістам Агенцтва тэленавін удалося перадаць атмасферу рабочага дня знакамітай спартсменкі, якая ў кадры нават спазняецца на нараду ў міністэрства, але ўсё-такі паспявае.