Героем праекта "Нашы. Рэкардсмены" стаў Міхаіл Грабоўскі

18 сентября 2017

Самы дзейсны беларускі форвард у Нацыянальнай хакейнай лізе і адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея.

Героем праекта "Нашы. Рэкардсмены" стаў Міхаіл Грабоўскі, які пасля найцяжкай траўмы праз год рыхтуецца вярнуцца на лёд. Асновы хакея форвард спасцігаў у школе мінскага "Юнацтва", а на развіццё яго кар'еры паўплываў бацька. Праект "Нашы. Рэкардсмены" глядзіце сёння пасля "Панарамы".