Герасімаў выходзіць у 1/8 фіналу Кубка Крамля

16 октября 2019
Лідар зборнай Беларусі па тэнісе Ягор Герасімаў выходзіць у 1/8 фіналу Кубка Крамля. У першым крузе ён абгульвае 89-ю ракетку планеты італьянца Томаса Фабіяна 6:3, 6:4. Зараз Ягора чакае сустрэча з 43-й ракеткай планеты расіянінам Андрэем Рублёвым. Нагадаем, Герасімаў на Кубку Крамля стартаваў з першага раўнда кваліфікацыі.