Герасімаў згуляе з Папырыным за выхад у аснову турніру ў Кёльне

18 октября 2020

Ягор Герасімаў у матчы за выхад у аснову турніру ў Кёльне згуляе з аўстралійцам Аляксеем Папырыным. Сапернік беларуса займае 108 радок рэйтынга АТР. Гэтыя тэнісісты год таму ўжо сустракаліся ў рамках турніру ў Феніксе. У тым матчы перамога засталася за аўстралійцам.