Генадзь Савілаў: Ад беларускай зборнай па хакеі чакаем пападання ў васьмёрку наймацнейшых на хатнім планетарным форуме ў 2021

2 августа 2020
Ад беларускай зборнай па хакеі чакаем пападання ў васьмёрку наймацнейшых на хатнім планетарным форуме ў наступным годзе. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" заявіў дырэктар дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету - 2021 і кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Генадзь Савілаў. У студыі па адрасе Макаёнка, 9  адбылося першае з'яўленне на публіцы талісмана будучага турніру. Вожык Спайкі пераадолеў вялікую адлегласць: сімвал прыляцеў у Беларусь з Канады. Нагадаем, на званне галоўнага маскота будучага першынства прэтэндавалі больш як сто работ ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі. Прычым свае заяўкі прысылалі як прафесійныя мастакі і студыі дызайну, так і звычайныя аматары хакея. 

Калі стартуюць продажы білетаў? Ці гатовая да форуму "Мінск-Арэна"? Адказы ў выніковай праграме "Галоўны эфір" у 21:00.