Такое рашэнне прынята на сённяшняй справаздачнай канферэнцыі. Савілаву 42 гады, раней ён выступаў за зборную Беларусі. Ранейшы кіраўнік Сямён Шапіра падаў у адстаўку з-за дрэнных вынікаў каманды ў мінулым сезоне. Ён займаў пасаду кіраўніка федэрацыі ледзь больш за год. Нагадаем, у маі нацыянальная зборная Беларусі ўпершыню за 15 гадоў страціла прапіску ў элітным дывізіёне чэмпіянату свету.
Генадзь Савілаў абраны новым кіраўніком Беларускай федэрацыі хакея
28 июня 2018













