Генадзь Лапцеў выйграў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы

8 апреля 2019

Беларускія штангісты працягваюць папаўняць медальную скарбонку чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы. У Батумі ў другі дзень золата ў суме дваябор'я ў вагавай катэгорыі да 61 кілаграма выйграў Генадзь Лапцеў. Яго вынік 286 кілаграмаў. Гэта і новы рэкорд Беларусі. У дадатак на рахунку Лапцева малое золата ў рыўку. З пераканаўчай перамогай на чэмпіянаце Еўропы Генадзя Лапцева павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Ты ўпершыню выйшаў на памост дарослых спаборніцтваў кантынентальнага першынства і адразу ж паказаў найвысокі ўзровень спартыўнага майстэрства. Хай гэты яркі дэбют натхняе цябе і стане першай прыступкай на шляху да алімпійскіх вяршыняў!" - гаворыцца ў віншаванні.

Усяго ў медальнай скарбонцы Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ўжо дзве ўзнагароды і пятае месца. У стартавы дзень кантынентальнага форуму бронзавай медалісткай турніру стала Юлія Асаёнак.