Гандбольная зборная Беларусі правядзе кваліфікацыйны матч Еўра-2018

4 мая 2017

Гандбольная зборная Беларусі ў Палацы спорту "Уручча" сёння праводзіць кваліфікацыйны матч Еўра-2018 з палякамі. Пасля адной перамогі ў дзвюх гульнях каманда Юрыя Шаўцова дзеліць другое месца ў квартэце з Сербіяй. Пачатак у 18 гадзін. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".