Перамога, якая магла быць буйнейшай. Гандбалісты СКА ў чацвёртым туры групавога этапу Кубка ЕГФ гулялі больш упэўнена, чым лідар квартэта - дацкі "Б'ерынгбро", маглі выйграць з розніцай у 7 мячоў - максімальная розніца ў ліку раўнялася шасці дакладным кідкам, што магло дазволіць надалей прэтэндаваць на першае месца ў квартэце. Але па выніку перавага армейцаў была больш сціплай, 28:25. СКА на трэцім месцы групы. За бал ад армейцаў французскі "Сан-Рафаэл", за два - датчане.













