Гандбалісты БГК - уладальнікі сярэбраных медалёў SEHA-лігі

30 марта 2015

У фінале турніру беларусы без шанцаў прайгралі безумоўнаму лідару чэмпіянату - гандбалістам венгерскага "Веспрэма", 21:32. Самым дзейсным у паядынку стаў Гаспер Маргуч - дзевяць дакладных кідкоў, у складзе гасцей Растка Стойкавіч вызначыўся 8 разоў.