Гандбалісткі нацыянальнай каманды пачынаюць збор

17 марта 2018

Гандбалісткі нацыянальнай каманды сёння пачынаюць збор напярэдадні чарговых матчаў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы - 2018. У распараджэнні Томажа Чатэра 16 спартсменак: 9 прадстаўляюць беларускія клубы, 7 - замежныя. 21 сакавіка ў Прышціне беларускі згуляюць з Косавам. 25-га зборныя сустрэнуцца ў Мінску. Пасля дзвюх сустрэч адбору каманды без перамог. Лідзіруюць у пуле Нідэрланды і Венгрыя. На Еўра трапяць дзве зборныя ад квартэта плюс лепшая трэцяя з сямі груп.