Гандбол. Ліга чэмпіёнаў. БГК імя Мяшкова (Беларусь) - "Барселона" (Іспанія) у 16:30

13 октября 2018

Гандбольны вечар на спартыўным канале. У 16:30 пачнецца прэв'ю да матча пятага тура Лігі чэмпіёнаў, у якім БГК прыме адну з наймацнейшых каманд свету - "Барселону". Сама ж сустрэча стартуе ў 17 гадзін. А адразу пасля гэтага паядынку - у 18:45 - гульня ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнда Кубка ЕГФ. Мінскі СКА прыме партугальцаў з "Порту". У першай гульні былі мацнейшыя сапернікі - 34:29.