Гандбол. Кваліфікацыя ЧЕ-2022. Беларусь - Італія
10 марта 2021
Зборная Беларусі па гандболе сёння паспрабуе дагнаць нарвежцаў у рамках адбору на чэмпіянат Еўропы 2022 года. Сёння каманда Юрыя Щаўцова прыме каманду Італіі. Зараз мы на другім месцы турнірнай табліцы 6-й групы, да лідара - Нарвегіі - 2 ачкі. А поспех у сустрэчы з Італіяй - выдатная магчымасць зраўняцца са скандынавамі па колькасці набраных балаў. Матч пройдзе на "Чыжоўка-Арэне, уваход свабодны. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5", пачатак у 17:50.













