Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон чацвёрты раз выйгралі золата ЧС па фігурным катанні

23 марта 2019
Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон чацвёрты раз выйгралі золата чэмпіянату свету па фігурным катанні сярод танцавальных пар. Прычым французская пара паставіла сусветны рэкорд па суме балаў. Другімі сталі расіяне Вікторыя Сініцына і Мікіта Кацалапаў, трэцімі - амерыканцы Мэдысан Хабел і Захары Донах’ю. Беларусы Ганна Кублікава і Юрый Гуліцкі не змаглі кваліфікавацца ў адвольную праграму, заняўшы 22-ое месца.