Г. Дуаер: Хакеістам мінскага "Дынама" не хапiла рэалізацыі і нацэленасці на вароты

12 октября 2017

Памылкі ў першым перыядзе сталі ключавымі, а хакеістам мінскага "Дынама" не хапiла рэалізацыі і нацэленасці на вароты. Такое пасляматчавае рэзюмэ галоўнага трэнера "зубраў" Гордзі Дуаера. Нагадаем, напярэдадні беларусы саступілі на сваім лёдзе "Салавату Юлаеву" 2:4.

У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" 10-е. У актыве - 25 балаў. Наступны паядынак ужо заўтра - у 19:30 сустрэча з "Нафтахімікам" з Ніжнякамска.