Футбольны матч Беларусь - Арменія пройдзе заўтра ў Барысаве

18 ноября 2013
Ігар Кавалевіч рыхтуецца правесці першы афіцыйны матч у ролі галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе. Пад яго кіраўніцтвам каманда на выездзе абгуляла Казахстан, але тады Кавалевіч толькі выконваў абавязкі, зараз ён зацверджаны на пасадзе. Экс-настаўнік Нафтана ўжо пачынае рыхтавацца да наступнага адборачнага цыкла.

Ігар Кавалевіч, галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе: Мы планамерна спрабуем падцягваць моладзь 94-95 года. І гэтыя хлопцы з перспектывай на нацыянальную зборную. Таму што маладзёжная зборная - гэта добрая школа для далейшага росту. Ёсць гульцы, якія на прымеце ў першай зборнай. Усё ідзе па плане, мы настроены на вельмі добры матч.

Матч Беларусь - Арменія пройдзе заўтра ў Барысаве. Пачатак у 19:00.