Футбольныя клубы адмаўляюць зборнай Беларусі

14 февраля 2020
Услед за БАТЭ і "Шахцёрам" адпускаць сваіх гульцоў на збор нацыянальнай каманды адмовіўся і чэмпіён краіны - брэсцкае "Дынама". У матчах супраць Узбекістана і Балгарыі першапачаткова не планаваўся ўдзел футбалістаў, якія гуляюць у Расіі і Казахстане, і зараз Міхаіл Мархель можа разлічваць толькі на семярых чалавек.