Футбольныя еўракубкі вяртаюцца ў Беларусь

19 июля 2018

Адразу два клубы правядуць сёння матчы ў адказ стартавага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы. У 18:00 "Дынама-Мінск" сустрэнецца з ірландскім "Дэры-Сіці". Сустрэча пройдзе на абноўленым стадыёне "Дынама". Апошні раз бела-блакітныя выходзілі на поле арэны ў 2012 годзе. Першы паядынак гэтых каманд, нагадаем, завяршыўся перамогай мінчан на выездзе - 2:0. Прамая трансляцыя мінскага матча пачнецца на "Беларусь 5" у 17:55.

Следам вялікі футбол перамесціцца ў Салігорск. Матч у адказ аналагічнай стадыі Лігі Еўропы правядзе і "Шахцёр". У госці да "гарнякоў" прыедзе валійскі "Конас-Кі". Паядынак пачнецца ў 20:00. Трансляцыя таксама ў прамым эфіры "Беларусь 5".