Футбольная зборная клубаў Беларуси заўтра адправіцца на таварыскі турнір “Кубак Караля”

10 июля 2017

У Тайланд па эксперыменты. Футбольная зборная клубаў Беларусі заўтра адправіцца на таварыскі турнір “Кубак Караля” Каманда Ігара Крывушэнкі і Людаса Румбуціса павязе ў Азію гульцоў, большасць з якіх не мае вопыту міжнародных сустрэч.

Першы матч беларусы правядуць 14-га ліпеня супраць зборнай Буркіна-Фасо. 16-га згуляюць з кімсьці з пары КНДР – Тайланд.