Футбольная зборная Беларусі даведалася, хто будзе яе сапернікам па Лізе нацый

24 января 2018

Люксембург, Малдова, Сан-Марына. Футбольная зборная Беларусі даведалася, хто будзе яе сапернікам па Лізе нацый - новым турніры УЕФА. Прыняў удзел у жараб'ёўцы, якая завяршылася некалькі хвілін таму ў швейцарскай Лазане, наш Аляксандр Глеб. Менавіта з яго лёгкай рукі беларусы трапілі ў такую кампанію. Зрэшты, мы памятаем мінулы адбор на чэмпіянат свету, у якім наша нацыянальная зборная набрала толькі 1 бал у матчах з Люксембургам. Усе гульні групавога этапа пройдуць з верасня па лістапад гэтага года. У плэй-оф трапіць толькі пераможца групы. А трыумфатар Лігі D згуляе на чэмпіянаце Еўропы - 2020.