Футбольная Ліга чэмпіёнаў вярнулася ў Беларусь. БАТЭ прымае "Пяст" з Глівіцэ

10 июля 2019

Футбольная Ліга чэмпіёнаў вярнулася ў Беларусь. БАТЭ прымае лепшую каманду Польшчы - "Пяст" з Глівіцэ - у рамках першага раўнда кваліфікацыі галоўнага клубнага турніру Старога Свету. Чэмпіён нашай краіны да гэтай гульні падыходзіць у выдатным настроі: у пятніцу жоўта-сінія перамаглі на выездзе мінскае "Дынама", ды і чэмпіянат у нас у разгары, чаго не скажаш пра першынство Польшчы. На гэтай гульне працуе наш спартыўны аглядальнік Станіслаў Ліпскі, першы тайм ужо завяршыўся ў Барысаве (прамое ўключэнне).