Футбалісты Нідэрландаў абгулялі Паўночную Ірландыю

11 октября 2019
Будучы сапернік зборнай Беларусі па футболе ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2020, каманда Нідэрландаў на сваім полі абгуляла Паўночную Ірландыю з лікам 3:1. Пры гэтым госці вялі ў ліку аж да 80-й хвіліны матча. Але не змаглі ўтрымаць перавагу. За гаспадароў двойчы забіў Дэпай, яшчэ адзін гол на рахунку Дэ Ёнга. У турнірнай табліцы групы С лідзіруе Германія, галандцы займаюць другі радок, Паўночная Ірландыя - трэцяя. Ва ўсіх трох зборных па 12 ачкоў. З камандай Нідэрландаў зборная Беларусі згуляе ў нядзелю.