Футбалісты мінскага "Дынама" раніцай адправіліся ў іспанскую Валенсію

21 октября 2015

За 70 кіламетраў ад яе ў горадзе Кастэльён-дэ-ла-Плана віцэ-чэмпіён Беларусі ў трэцім туры Лігі Еўропы заўтра згуляе з "Вільярэалам". "Жоўтая падводная лодка" - так называюць каманду ў Іспаніі балельшчыкі - фаварыт квартэта Еи. Праўда, іспанцы ўжо маюць у пасіве паражэнне. Мінскае "Дынама" адправілася на Пірэнеі з рашучасцю нанесці другое. Прамая трансляцыя сустрэчы ў чацвер на "Беларусь 5" у 22:05.

Васіль Хамутоўскі, трэнер ФК "Дынама-Мінск": "Вільярэал" гуляе вельмі хутка, скажам так, у хуткі футбол. Яны сапраўдныя прадстаўнікі іспанскага футбола. Я думаю, для нас гэта будзе добры вопыт. Цікавае саперніцтва, пры правільнай тактычнай гульні ў нас добрыя шанцы годна супрацьстаяць".

Максім Вітус, паўабаронца ФК "Дынама-Мінск": "Пакуль ёсць шанцы на працяг барацьбы, мы будзем змагацца. Едзем з баявым настроем, пастараемся паказаць добрую гульню. Разбіралі саперніка, ведаем яго слабыя бакі і моцныя. Пастараемся ўвасобіць усе нашы ідэі ў гульню і дабіцца станоўчага выніку".