Футбалісты і мінскага, і брэсцкага "Дынама" завяршылі еўракубкавы сезон

17 августа 2018

У сустрэчы ў адказ трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы сталічная каманда, маючы перавагу пасля першай гульні 4:0, саступіла "Зеніту" ў Санкт-Пецярбургу 1:8. "Дынама" з Брэста дома адолела кіпрскі "Апалон" 1:0. Аднак брастаўчане, нагадаем, саступілі 0:4 на выездзе.

Мінскае "Дынама" атрымае ад УЕФА за цяперашні сезон 780 тысяч еўра. Брэсцкае "Дынама" - 540 тысяч еўра. Барацьбу ў еўракубках працягвае толькі БАТЭ.