Футбалiсты БАТЭ ў 11-ты раз сталi чэмпіёнамi Беларусі

10 ноября 2014
Барысаўскі БАТЭ 11-ты раз у гісторыі выйгравае залатыя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе. Перамогу ў турніры барысаўчане забяспечылі сабе за два туры да фінішу, разграміўшы напярэдадні Нафтан з лікам 4-0. Дублем у паядынку адзначыўся Радзівонаў.


Серабро чэмпіянату заваявала мінскае Дынама, якое ў матчы 30-га тура не змагло перайграць Тарпеда-БелАЗ - 1-2.