Футбалісты БАТЭ сёння раніцай адправіліся ў Партугалію

16 сентября 2014
Ужо заўтра на стадыёне Драгау барысаўчане правядуць першы матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць Порту, які ўжо выйграваў гэты турнір, а таксама перамагаў у Лізе Еўропы. Клуб таксама вядомы ва ўсім свеце дзякуючы сваёй разумнай селекцыі і трансфернай палітыцы.

Летась, дарэчы, драконы занялі першае месца ў Еўропе, зарабіўшы на продажы гульцоў амаль 55 мільёнаў еўра. Папоўнілася клубная казна і ў гэтым сезоне. Праўда, на моц каманды адыход лідараў не паўплываў. У чэмпіянаце Партугаліі Порту не прайграў пакуль ніводнага матча.

Прамую трансляцыю матча Порту - БАТЭ заўтра будзе весці тэлеканал Беларусь 2. Пачатак у 21:40. Хварэем за нашых!