Футбалісты БАТЭ пракаменціравалі першую вікторыю ў групавым розыгрышы Лігі Еўропы

20 октября 2017

Маглі атрымаць і буйнейшую перамогу. Так футбалісты БАТЭ пракаменціравалі першую вікторыю ў групавым розыгрышы Лігі Еўропы. Нагадаем, на "Барысаў-Арэне" гаспадары абгулялі нямецкі "Кёльн" 1:0, аўтар мяча - Рыяс. Пасля трох3 тураў у БАТЭ 4 ачкі, у чырвона-белых няма балаў, плюс у нямецкай Бундэслізе клуб ідзе апошнім.

Як і ў БАТЭ, 4 ачкі ў сербскай "Црвены Звезды", клубы дзеляць другое і трэцяе месцы. Сербы напярэдадні ўступілі "Арсеналу", Жыру правёў адзіны мяч на 85-ай хвіліне - 1:0. У чацвёртым туры, 2 лістапада, БАТЭ зноў згуляе з "Кёльнам", але на выездзе. "Арсенал" прыме "Црвену Звезду".