Футбалісты нацыянальнай сборнай прыбылі ў Ратэрдам

6 октября 2016

Ігар Стасевіч не дапаможа зборнай Беларусі па футболе ў гасцявым адборачным матчы да чэмпіянату свету 2018 года супраць каманды Галандыі. Паўабаронца БАТЭ падхапіў вірус, застаўся дома, а знайсці замену гульцу за такі кароткі час не ўдалося. Між тым, астатнія футбалісты ўжо прыбылі ў Ратэрдам і засяліліся ў гатэль.

Станіслаў Драгун, паўабаронца зборнай Беларусі па футболе: "Прыехалі з баявым настроем. Так што чаканняў ніякіх няма. Проста мы гатовыя добра, таму нас чакае цікавы матч".

Сяргей Карніленка, форвард зборнай Беларусі па футболе: "Нармальна стартавалі, сапраўды. Чаканне пазітыўнае. У нас яшчэ будуць устаноўкі наперадзе. У нас яшчэ перадматчавая трэніроўка, таму ўсю найважнейшую фармацыю мы яшчэ пазнаем. Настройваемся пазітыўна. І спадзяёмся, што з ачкамі вернемся дахаты".

Зборная Беларусі згуляе супраць каманды Галандыі ўжо заўтра. У прамой трансляцыі гэту сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 2". Пачатак у 21.40. 

Нагадаем, у першым матчы кваліфікацыі наша зборная згуляла ўнічыю з французамі - 0:0.