Футбалісткі "Мінска" атрымалі другую перамогу ў кваліфікацыйным турніры жаночай Лігі чэмпіёнаў

10 августа 2019
Сёння ў матчы другога тура чацвёртай адборачнай групы беларускі адолелі харвацкі "Спліт" - 2:1. У заключным крузе наша каманда ў аўторак згуляе з гаспадынямі турніру, харкаўскім клубам "Жылбуд-1". Пуцёўкі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў атрымаюць толькі пераможцы 10 кваліфікацыйных квартэтаў.