Футбол. Галандыя - Беларусь. Прамая трансляцыя 7 кастрычніка на "Беларусь 2"

5 октября 2016

Пры абароне нам трэба сачыць не за адным футбалістам, а за ўсёй групай атакі з 5-6 чалавек. Аляксандр Хацкевіч перад вылетам у Галандыю даў прэс-канферэнцыю, на якой у тым ліку была закранута і тэма не выкліканага ў зборную Антона Пуцілу.

Матч Галандыя - Беларусь пройдзе ў пятніцу ў Ратэрдаме. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2" у 21:45.